17:34 Забойца чатырохгадовай мінчанкі пайшоў пад суд

Справу забойцы
чатырохгадовай мінчанкі Ляны Тараскевіч перадаюць у суд. Праваахоўныя органы
мелі засцярогу, што яго жыццю пагражае небяспека, таму падчас следства
неаднаразова пераводзілі з аднаго ізалятара ў іншы.

Нагадаем, дзяўчынка была
забітая ў кастрычніку мінулага года ў раёне сталічнай вуліцы Сядых. Маці
пакінула яе на вуліцы без нагляду ўсяго на некалькі хвілін. Дзякуючы
фотаробату, у пачатку лістапада міліцыянтамі быў затрыманы 23-гадовы жыхар
Пухавічаў.


Знойдзеныя падчас ператрусаў адзенне і абутак і вынікі экспертызы
далі падставу праваахоўным органам меркаваць, што затрыманы мае дачыненне не
толькі да забойства Ляны Тараскевіч, але і да згвалтавання 16-гадовай школьніцы
ў сакавіку 2006 года.


Пракуратура сцвярджае, што экспертыза выявіла ў мужчыны
наяўнасць свядомасці.