17:18 У Мінску з’елі 100-кілаграмовую бочку мёду

100-кілаграмовую бочку мёду з’елі наведвальнікі кірмашу ў Мінску.
На працягу дзесяці дзён каля 70 тысяч дарослых і больш за 2 тысячы
дзяцей наведалі выставу-кірмаш «Мір мёду і здароўя».

Яны дэгуставалі
каля 90 разнастайных гатункаў гэтага каштоўнага прадукту. Падобная
сацыяльна-дабрачынная акцыя праходзіла ў сталіцы ўпершыню.

Паведамляе
БЕЛТА