17:17 У Беларусі не вітаюцца аб’ектыўныя гістарычныя даследаванні

Вышэйшая атэстацыйная камісія не зацвердзіла кандыдацкую дысертацыю аспіранткі гістарычнага факультэта БДУ Ірыны Кашталян. Яна прысвечана паўсядзённаму жыццю ў савецкай Беларусі ў 1944-1953 гадах. Прычыну такіх адносінаў да свайго даследавання Ірына Кашталян бачыць у тым, што паваенная сітуацыя, прадстаўленая ў яе працы, кардынальна адрозніваецца ад той, якая выкладзена ў цяперашніх падручніках гісторыі.

Падчас напісання кандыдацкай дысертацыі малады гісторык карысталася пераважна нядаўна рассакрэчанымі дакументамі Нацыянальнага архіву Беларусі.

У даследаванні адлюстраваныя працоўныя адносіны, стратэгія паводзінаў насельніцтва, забеспячэнне жыллём, праблемы прапіскі, згадваецца антысавецкі супраціў.

Ірына Кашталян гатовая дамагацца праўды ўсімі законнымі сродкамі, у тым ліку і праз суд. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі