17:13 Барадулін па-ранейшаму знаходзіцца ў рэанімацыі

Нягледзячы на паляпшэнне стану здароўя, народны паэт Беларусі Рыгор Барадулін па-ранейшаму знаходзіцца ў аддзяленні рэанімацыі Рэспубліканскай лякарні Кіраўніцтва спраў прэзідэнта. Пра гэта паведаміла жонка паэта Валянціна Барадуліна.

Паводле яе слоў, сёння яна змагла наведаць мужа, нягледзячы на ўстаноўленыя з 23 лютага ў лякарні каранцінныя мерапрыемствы ў сувязі з грыпам. У паэта амаль зніклі галаўныя болі, ён самастойна перамяшчаецца і прымае ежу.

Аднак тэмпература некалькі перавышае норму. Неўзабаве, Барадуліна могуць перавесці ў тэрапеўтычнае аддзяленне. Нагадаем, народны паэт у цяжкім стане быў дастаўлены ў лякарню 22 лютага з дыягназам пнеўманія.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі