17 студзеня ў Беларусі курс долара вырас, курс еўра знізіўся

17 студзеня ў Беларусі курс долара вырас, курс еўра знізіўся

У сераду, 17 студзеня, на Беларускай валютна-фондавай біржы прайшлі чарговыя таргі. Па іх выніках Нацбанк вызначыў новыя курсы валют. Курс долара ЗША вырас — з 1,9953 да 1,9963 беларускага рубля, курс еўра знізіўся — з 2,4414 да 2,4410 рубля. За 100 расійскіх рублёў сёння даюць 3,5286 беларускага (у аўторак — 3,5381).

Беларускі рубель умацаваўся да кошыка валют на 0,11%.

Як паведамляла Еўрарадыё, 16 студзеня курс долара ЗША знізіўся — з 1,9955 да 1,9953 беларускага рубля, курс еўра вырас — з 2,4374 да 2,4414.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі