17 сакавіка — Дзень святога Патрыка (фота, відэа)

Гэтае традыцыйнае свята ірландцаў даўно перарасло нацыянальныя межы і стала свайго кшталту міжнародным днём Ірландыі.

Згодна з паданнем, святы Патрык прынёс хрысціянства на паганскую выспу і выгнаў усіх змеяў. У гонар святога ў гэты дзень звычайна ладзяць парады з песнямі і скокамі, а ірландскае піва льецца ракой. Удзельнікі святкаванняў апранаюцца ў вопратку зялёнага колеру, традыцыйнага для Ірландыі.

Святога Патрыка шануюць хрысціяне ўсяго свету, аднак у дня 17 сакавіка ёсць таксама паганскія матывы. Напрыклад, аднымі з яго герояў з’яўляюцца лепрэконы — казачныя шаўцы, якія валодаюць схаваным гаршчком з золатам. Таму шчасліўчыку, які зловіць лепрэкона, адкрыецца таямніца схаваных скарбаў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі