17 сакавіка долар патаннеў на 20 рублёў, еўра падаражэў на 110

У аўторак, 17 сакавіка, адбыліся чарговыя таргі на Беларускай валютна-фондавай біржы. Па іх выніках, курс долара знізіўся на 20 рублёў і складае 15100, курс еўра вырас на 110 рублёў — да 16010, курс расійскага рубля вырас з 244 да 244,5 беларускага рубля.

Нагадаем, у панядзелак, 16 сакавіка, курс долара вырас на 60 рублёў і складаў 15120, курс еўра знізіўся на 50 рублёў — да 15900, курс расійскага рубля знізіўся з 246 да 244 беларускіх рублёў.

Курс еўра амаль параўняўся з курсам долара, як гэта адаб’ецца на беларусах

Фота: bymedia.net

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі