17 чэрвеня курс долара знізіўся на 61 рубель, курс еўра — на 104

17 чэрвеня курс долара знізіўся на 61 рубель, курс еўра — на 104

У пятніцу, 17 чэрвеня, на Беларускай валютна-фондавай біржы прайшлі чарговыя таргі. Па іх выніках Нацбанк вызначыў новыя курсы валют. Курс долара знізіўся на 61 рубель і складае 19 967, курс еўра знізіўся на 104 — да 22 465 рублёў, курс расійскага рубля вырас — з 304,10 да 305,17 беларускага.

Беларускі рубель умацаваўся да кошыка валют на 0,09%.

Як інфармавала Еўрарадыё, у чацвер, 16 чэрвеня, курс долара знізіўся на 19 рублёў і складаў 20 028, курс еўра вырас на 81 — да 22 569 рублёў, расійскі рубель падрос — з 304 да 304,10 беларускага.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі