17-18 сакавіка пройдзе Кангрэс дэмакратычных сілаў

Вызначаныя даты правядзення Кангрэса дэмакратычных сілаў і галоўнай веснавой акцыі. Падрабязнасці ўчорашняга паседжання Палітрады аб’яднанай апазіцыі распавядае старшыня Партыі БНФ Вінцук Вячорка: «На ўчорашнім паседжанні Палітычнай рады была ўхваленая дата правядзення Кангрэсу. Гэта - 17-18 сакавіка.

Былі таксама абмеркаваныя і папярэдне прынятыя падыходы да адзначэння 25 сакавіка. Падкрэсліваю, толькі папярэдне прынятыя.

Была прагаворана яшчэ раз схема фармавання дэлегацкага корпусу Кангрэсу. Сёння гэта каля 600 дэлегатаў.

Плюс, відавочна, у рамках квотаў для паважаных асобаў, будуць прапанаваныя дэлегацкія месцы прадстаўнікам грамадскіх арганізацыяў непалітычнага сектару».

На паседжанні адсутнічаў Аляксандр Мілінкевіч. Паводле словаў Вінцука Вячоркі, ён быў у ад’ездзе, але прынятыя рашэнні з ім узгадняліся.

photo.bymedia.net

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі