16:47 У Мінску выяўленая падпольная лабараторыя па вырабе амфетаміну

У адным з гаражных кааператываў на тэрыторыі Савецкага раёна Мінска затрыманы некалькі чалавек, якія арганізавалі падпольную лабараторыю па вырабе псіхатропнага рэчыва амфетамін.

Аперацыя была праведзена супрацоўнікамі ўпраўлення па наркакантролю і процідзеянню гандлю людзьмі пры падтрымцы байцоў спецыяльнага падраздзялення па барацьбе з тэрарызмам "Алмаз".

Падчас агляду месца затрымання акрамя амфетаміну выяўлены і канфіскаваны 29 найменняў лабараторнага абсталявання, больш тысячы патронаў да пісталета Макарава, а таксама хімічныя рэчывы, прызначаныя для выраба каля 1 кг шкоднаснага зелля.

Аператыўная інфармацыя пра злачынцаў паступіла ад расійскіх праваахоўнікаў, паколькі хімічныя рэчывы для выраба амфетаміну набываліся ў Маскве.

Паведамляе БЕЛТА

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі