16:25 БДУ удастоены дзяржаўнай узнагароды В'етнама

Беларускі дзяржаўны універсітэт удастоены дзяржаўнай узнагароды В'етнама — ордэна Дружбы народаў — за вялікі ўнёсак у справу падрыхтоўкі студэнтаў гэтай краіны і ў развіццё дружалюбных беларуска-в'етнамскіх адносін. Паводле звестак прэс-службы БДУ, асноўным кірункам супрацоўніцтва універсітэта з В'етнамам з'яўляецца падрыхтоўка спецыялістаў з вышэйшай адукацыяй і вышэйшай кваліфікацыі па розных спецыяльнасцях за кошт сродкаў, што выдаткоўваюцца в'етнамскім Міністэрствам адукацыі і падрыхтоўкі кадраў, а таксама па індывідуальных кантрактах.


З пачатку 60-х гадоў ХХ стагоддзя БДУ падрыхтаваў больш за 500 фізікаў, хімікаў, матэматыкаў і біёлагаў, а таксама прыблізна 200 гісторыкаў, журналістаў, філолагаў, філосафаў і юрыстаў. Цяпер ва універсітэце вучацца 30 грамадзян В'етнама.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі