16:21 Уэйн Руні аб’явіў пра сваю будучую жаніцьбу

Зорка брытанскага футбола Уэйн Руні аб’явіў пра сваю будучую жаніцьбу. Ён возьме шлюб са сваёй сяброўкай Калін Маклахлін улетку будучага года, пасля чэмпіянату Еўропы па футболе. Руні ўжо прадаў за паўтара мільёна фунтаў стэрлінгаў эсклюзіўнае права на асвятленне вяселля аднаму з папулярных часопісаў.

Нагадаем, што 21-гадовы Уэйн Руні з’яўляецца адным з самых высокааплачваемых футбалістаў Англіі. За кантракт з «Манчэстар Юнайтэд» ён атрымлівае 100 тысяч фунтаў у тыдзень, паведамляе «Эхо Москвы».

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі