16:18 Беларускія біятланісткі заваявалі «золата» ў эстафеце

Жаночая каманда Беларусі па біятлоне выйграла залаты медаль у эстафеце 4х6 кіламетраў чэмпіянату Еўропы ў балгарскім Банска. На апошнім этапе цудоўна адстралялася і прайшла дыстанцыю новая зорка нашага біятлону Дар’я Домрачава. Гэта было апошняе спаборніцтва чэмпіянату. Днямі Дар’я выйграла спрынтарскую гонку на 7,5 кіламетраў. А ўсяго месяц таму яна першынствала на юніёрскай Універсіядзе ў Турыне.

Беларуская зборная змагла выйграць нягледзячы на тое, што ў Людмілы Ананька парваўся раменьчык у стрэльбы, і яна змушаная была чакаць, пакуль ёй прынясуць новую.

Сёння ж паспяхова выступіла мужчынская каманда нашай краіны. Сяргей Новікаў, Аляксандар Сыман, Рустам Валівулін і Уладзімір Міклашэўскі заваявалі «бронзу» ў эстафэце, паведамляе сайт nn.by.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі