16:16 КДБ супраць злачынцаў-міліцыянтаў

КДБ распачаў справу супраць злачыннай групоўкі, куды ўваходзілі міліцыянты.

Следчым аддзелам Камітэта Дзяржбяспекі па Брэсцкай вобласці распачата крымінальная справа ў дачыненні да 27-гадовага жыхара Столінскага раёна, які падазраецца ў незаконнай легалізацыі грузавых і легкавых аўтамабіляў. На думку праваахоўных органаў, у 2002-2005 гады, будучы у складзе крымінальнай групоўкі, у якую ўваходзілі прадстаўнікі міліцыі, ён незаконна ўвёз у Беларусь 50 грузавых і 20 легкавых машын.

Як правіла, тэхніка была скрадзена ў краінах Заходняй Еўропы, а пасля афармлялася з парушэннем заканадаўства: змяняліся нумары, аўтамабілі ставіліся на ўлік па падробленых дакументах у Брэсце, Бярозе і Пінску.

Юрась Цвік, Еўрарадыё, Брэст

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі