16:08 Вызначыліся беларускія ўдзельнікі паўфінала «Новай хвалі-2007»

У паўфінале міжнароднага конкурсу «Новая хваля-2007» Беларусь прадставяць сем выканаўцаў. Гэта стала вядома па выніках адборачнага тура беларускіх прэтэндэнтаў, які прайшоў у Гомелі. Лепшымі журы прызнала Паліну Смолаву, Дзіяну Пашук, Алену Валошыну, Наталлю Тураву, Алега Карпенку, Таццяну Герда і група «The Project».

Нагадаем, паўфінал пройдзе напрыканцы вясны ў Маскве. Там будуць вызначаныя выканаўцы, якія выступяць у фінале конкурсу ў Юрмале, паведамляе БЕЛТА.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі