У сераду, 16 сакавіка, у Беларусі прагназуецца пераменная воблачнасць, паведамляе Белгідрамет.
Будзе пераважна без ападкаў. Вецер уначы паўднёва-ўсходні слабы, удзень заходні ўмераны.
Уначы тэрмометры пакажуць ад +2 па паўднёвым захадзе да -10 па паўночным усходзе краіны. Удзень прагназуюць 3-9 цяпла, па паўночным усходзе Беларусі чакаецца -1...+2.