16-гадовая мінчанка атруцілася метадонам

16-гадовая мінчанка атруцілася метадонам

11 лістапада ў мінскую лякарню трапіла непаўналетняя дзяўчына з прыкметамі атручвання псіхаактыўнымі рэчывамі. Медыкі выявілі ў яе крыві наркотык — метадон і звярнуліся ў міліцыю, паведамляе прэс-служба Следчага камітэта.

Следства выявіла, што 16-гадовая мінчанка перад гэтым два дні не начавала дома. Вярнуўшыся дадому, яна кепска пачувалася, таму яе маці выклікала хуткую меддапамогу. Дзяўчыну шпіталізавалі. 

Паводле інфармацыі следства, сям'я характарызуецца адмоўна, знаходзіцца ў сацыяльна небяспечным становішчы. Сама дзяўчына стаіць на ўліку ў інспекцыі па справах непаўналетніх.

Па падазрэнні ў збыце наркотыка непаўналетняй міліцыянты затрымалі трох мужчын ва ўзросце ад 35 да 40 гадоў. Следчыя пачалі крымінальную справу па ч. 3 арт. 328 КК (незаконнае абарачэнне наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў, іх прэкурсораў і аналагаў).

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі