15:50 Збіраюць подпісы супраць будаўніцтва храма-помніка Сувораву

Па ініцыятыве міжнароднага грамадскага аб'яднання "Згуртаванне беларусаў свету "Бацькаўшчына" распачаты агульнарэспубліканскі збор подпісаў грамадзян супраць будаўніцтва ў Кобрыне храма-помніка расійскаму палкаводцу Аляксандру Сувораву.
Пра гэта паведаміла старшыня савета "Бацькаўшчыны" Алена Макоўская. Па яе словах, ініцыятыву ўжо падтрымала “Таварыства беларускай мовы”, а таксама “Саюз беларускіх пісьменнікаў”.

Пад кіраўніцтвам Аляксандра Суворава надзвычай жорстка душыліся народныя беларускія паўстанні канца XVIII стагоддзя, у тым ліку і паўстанне Тадэвуша Касцюшкі, якім сёння ганарыцца Беларусь.

Таму "Бацькаўшчына" выступае супраць узвядзення храма-помніка, які ў вачах беларусаў будзе сімвалам апраўдання кровапраліцця.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі