15:41 Граната ляжала ў пакеце з бульбай

На Сардзініі пакупнік супермаркета ў пакеце з бульбай знайшоў гранату. На месца прыбылі сапёры, якія эвакуіравалі людзей і абязшкодзілі боепрыпас. Высветлілася, што гэта граната часоў Другой сусветнай вайны. Падобны выпадак здарыўся ў Італіі пад Неапалем напрыканцы лютага. Бабуля купіла гранату на рынку разам з бульбай.

Зараз паліцыя высвятляе, якія чынам боепрыпасы трапляюць у пакеты з бульбай, паведамляе РИА «Новости».

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі