15:36 У Віцебску праходзіць выстава “мартаўскіх” катоў

Галоўныя героі выставы, якая праходзіць у гэтыя дні у віцебскім цэнтры рамёстваў і мастацтваў “Задзвінне” – каты. Тут можна пабачыць дзесяткі работ, на якіх каты лётаюць у небе, шпацыруюць па дахах, збіраюць кветкі для сваіх каханак, адпачываюць, музіцыруюць, імітуюць паводзіны не толькі сваіх гаспадароў, але і справдвечных ворагаў – мышэй ды сабак.

Работы для выставы падрыхтавалі вучні Віцебскай мастацкай школы №1, цэнтра дзіцячай творчасці “Маладзік” і ізастудыі “Буслік”.

Дарэчы, мастацкія выставы, прысвечаныя катам, у Віцебску сталі ужо традыцыйнымі. Праходзілі яны раней у розных навучальных установах вясной, а цяпер цэнтр “Задзвінне” вырашыў сабраць катоў пад сваім дахам напрыканцы зімы.

Ядвіга Сташэўская, Еўрарадыё, Віцебск

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі