15:36 У Брэсце прайшоў адборачны тур фестывалю “Млын моды”

Сярод пераможцаў — і студэнтка першага курса Баранавіцкага каледжа сферы абслугоўвання Марыя Цыуля. Калекцыя моднага аддзення пад назвай “Кенійскія маскі”, якую яна прадставіла, заняла 3-е месца.

Як адзначыў пры падвядзенні вынікаў конкурсу арганізатар фестывалю Аляксандр Варламаў, дзяўчына здолела ўлавіць і адлюстраваць у калекцыі дух цінэйджэрства. Творчая праца дзяўчыны будзе прадстаўляць Брэсцкую вобласць на рэспубліканскім фестывалі.

Другая калекцыя з Баранавічаў, якую пакажуць у сталіцы, — работа выпускніцы каледжа лёгкай прамысловасці Алены Вярстак пад назвай “Фарсаж”.

Увогуле з 30 калекцый, прадстаўленых на адборачным туры ў Брэсце дызайнерамі навучальных устаноў і швачных прадпрыемстваў Брэста, Баранавічаў і Пінска ў намінацыях “Школа моды” і “Майстар моды”, у наступны тур, што адбудзецца ў Мінску, адабрана сем калекцый.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі