15:19 Лукашэнка бярэ пад кантроль кошты на будаўніцтва жылля

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка лічыць недастатковай працу ўрада, скіраваную на зніжэнне коштаў на будаўніцтва жылля. Кіраўнік дзяржавы паведаміў, што сёлета ў другой палове года мае намер вярнуцца да разгляду гэтай праблемы "з самых цвёрдых пазіцый".

Гаворачы аб прычынах высокіх коштаў на будаўніцтва жылля, прэзідэнт адзначыў, што попыт у гэтай сферы значна перавышае прапановы, адгэтуль фармуецца кошт.

Разам з тым, назіраецца рост коштаў на ўсе катэгорыі жылля. Сярод аб'ектыўных прычын — падаражанне энерганосьбітаў, павышэнне коштаў, у тым ліку на будматэрыялы, выдаткі на аднаўленне будаўнічай галіны, якое будзе поўнасцю завершана толькі да канца гэтай пяцігодкі.

Па словах прэзідэнта, цяпер даводзіцца цалкам аднаўляць будаўнічую галіну, страчаную на пачатку 1990-х гадоў.

Лукашэнка адзначыў, што нізкі кошт на будаўніцтва жылля пацягне за сабою паніжэнне заробкаў будаўнікам, коштаў на будматэрыялы.

БЕЛТА

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі