15:14 Лукашэнка не падтрымаў ініцыятыву слонімцаў

Аляксандр Лукашэнка не хоча, каб яго імя насіла адна з вуліц горада Слоніма Гродзенскай вобласці. Нагадаем, у лютым ініцыятыўная група слонімцаў сабрала сотні подпісаў пад адпаведным зваротам да кіраўніка дзяржавы. Таксама яны прасілі яго наведаць свой горад. Такім чынам мясцовыя жыхары спрабавалі вырашыць праблемы мікрараёна, на якія не звярталі ўвагу мясцовыя ўлады.

На даручэнне Лукашэнкі, ліст слонімцам напісала намеснік кіраўніка адміністрацыі прэзідэнта Наталля Пяткевіч. Яна падзякавала за добрыя словы і запрашэнне ды паведаміла, што «ў цяперашні час пытанне пра перайменаванне вуліцы Пятралевіцкай не разглядаецца».

Аднак слонімскія актывісты падрыхтавалі новы адкрыты ліст да Лукашэнкі, пад якім зараз зьбіраюць подпісы.

Паведамляе «Газета Слонімская»

Фота — www.gs.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі