15:12 Закладзеная першая плывучая АЭС у свеце

У расійскім Северадзвінску ў нядзелю адбылася закладка першай у свеце плывучай атамнай цеплаэлектрастанцыі. Ва ўрачыстай цырымоніі прынялі ўдзел першы віцэ-прэм'ер Расіі Сяргей Іваноў і кіраўнік Росатама Сяргей Кірыенка, якія прыкруцілі закладную шыльду да канструкцыі секцыі плывучага энергаблока "Акадэмік Ламаносаў".

Магутнасць першай плывучай АЭС, будаўніцтва якой завершыцца да 2010 года, складзе 70 мегават. Прыкладна пятая частка яе электраэнергіі будзе прадавацца.

Кошт праекту складае 200 мільёнаў долараў.

Да 2016 года ў Расіі плануецца стварыць флот з сямі падобных электрастанцый, у тым ліку і большай магутнасці.

"Інтэрфакс"

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі