15:00 Цела беларускага дайвера знайшлі праз два месяцы

У Бярэзінскім раёне знойдзена цела дайвера, што патануў яшчэ ў студзені. Па меркаванні экспертаў, 35-гадовы кіраўнік мінскага дайвінг-клуба Зміцер Кавальчук памёр ад недахопу кіслароду.

Дасведчаны аквалангіст загінуў падчас падводнага палявання ў запоўненым вадой, закінутым кар'еры. Ён не здолеў выбрацца з пясочнага тунэлю пад затопленай баржай.


Пошукі зніклага дайвера вяліся ў студзені і ў лютым манеўрана-пошукавай групай Мінскага абласнога савету Таварыства выратавання на водах, адмысловым атрадам Міністэрства па надзвычайных сітуацыях, вадалазамі Барысаўскай выратавальнай станцыі і сталічнымі дайверамі.


У мінулую нядзелю цела нарэшце знайшла група расійскіх выратавальнікаў, якія прыбылі ў Беларусь у прыватным парадку і “прамацалі” дно кар’ера пры дапамозе камп’ютарызаванага санара.


Інфармацыйнае агенцтва БЕЛТА дадае да ўсяго згаданага вышэй, што з пачатку 2007 года на вадаёмах Мінскай вобласці загінулі ўжо 14 чалавек. Пераважна гэта былі рыбакі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі