Вы тут

3 верасня пачнецца першы суд за аплату штрафаў пратэстоўцам

Леанід Судаленка / Еўрарадыё

3 верасня ў Судзе Цэнтральнага раёну Гомеля пачнецца першы працэс, у якім людзям закідаюць у віну аплату штрафаў пратэстоўцам. Судзіць будуць праваабаронцаў з Гомеля Марыю Тарасенка і Леаніда Судаленку, а таксама яго памочніцу Таццяну Ласіца.

Судаленку і іншым фігурантам справы інкрымінуюць арганізацыю і фінансаванне дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак.

Як піша "Наша Ніва", Леанід Судаленка ў лістах перадаваў, за якія "эпізоды" яго будуць судзіць:

- прывёз дровы дзецям, бацьку якіх пасля асудзілі за "беспарадкі"; 
- пракаментаваў відэаблогеру пратэсты, што праходзяць у краіне; 
- заклікаў у сацсетках сустрэць жанчыну, якую вызвалялі пасля 15 сутак арышту;
- правёў семінар па лічбавай бяспецы для праваабаронцаў;
- аплачваў штрафы, пошліны за зварот у суд і дапамогу адвакатаў для пацярпелых ад рэпрэсій.

У Мінску за "фінансаванне пратэстнай дзейнасці" (а на практыцы за аплату штрафаў затрыманых) чакаюць суда медыяменеджар Андрэй Аляксандраў і яго дзяўчына Ірына Злобіна. Іх затрымалі яшчэ 12 студзеня. Аляксандраву ў дадатак выставілі абвінавачванне ў здрадзе дзяржаве.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.