15-гадовы падлетак памёр у Смаргоні ў ванне
![Ванны пакой, ілюстрацыйнае фота](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2024-03/vanna-2703.jpg.webp?itok=ktBFRIkg)
Ванны пакой, ілюстрацыйнае фота / pixabay.com
У Смаргоні ў ванне памёр падлетак, перадае тэлеканал "Гродна". Праз тыдзень яму мусіла споўніцца 16 гадоў.
Хлопчык доўга не выходзіў з ваннага пакоя, што насцярожыла маці. Калі родныя здолелі трапіць у ванны пакой, то пабачылі падлетка пад вадой.
Выратаваць яго не ўдалося.
Паведамляецца, што сям'я хлопчыка характарызуецца добра, сам падлетак вылучаўся поспехамі ў навучанні і спорце.
Прычыны яго смерці высвятляюцца.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.