У Кіеве уводзіцца каменданцкая гадзіна: ад 20:00 15 сакавіка да 07:00 17 сакавіка, паведамляе hromadske.ua. Гэта значыць, што па горадзе будзе забаронена перамяшчацца без спецыяльных пропускаў. А выйсці з дому можна будзе толькі ў выпадку паветранай трывогі — каб дабрацца да бамбасховішча.
"Сёння — складаны і небяспечны момант", — патлумачыў рашэнне мэр Кіева Віталь Клічко. Ён не стаў удакладняць, якая ўзнікла небяспека. Верагодна, чакаецца спроба штурму ўкраінскай сталіцы расійскімі войскамі альбо актывізацыя дыверсантаў.
Каменданцкая гадзіна ўжо дзейнічала ў Кіеве з 24 лютага, з пачатку агрэсіі Расіі. Але яна абмяжоўвалася часам з 22:00 (пасля — з 20:00) да 7:00.
Двухдзённая каменданцкая гадзіна будзе дзейнічаць па ўсёй Кіеўскай вобласці.