14:51 За летнюю гуму зімой будуць штрафаваць

Наступнай зімой за адсутнасць зімовай гумы аўтамабілістаў будуць штрафаваць. Пра гэта ўчора заявіў міністр унутраных спраў Уладзімір Навумаў. Ён таксама выказаў незадавальненне выкананнем так званай праграмы ДАІ "-100", па якой колькасць ахвяр на дарогах Беларусі сёлета павінна скараціцца на 100 чалавек.

Як паведамляе Першы канал, у студзені і пачатку лютага здарэнняў і ахвяр наадварот стала больш. Таму міністр таксама паабяцаў у бліжэйшы час узмацніць жорсткасць кантролю за выкананнем Правілаў дарожнага руху.

Уладзімір Навумаў: “Калі мы былі досыць лаяльнымі з пачатку года, але заўважылі, што вынікаў не дасягаем, то з увядзеннем новага Адміністратыўнага кодэкса мы акурат плануем больш жорстка працаваць у дачыненні да тых людзей, якія парушаюць Правілы дарожнага руху. Мяркуем, што калі не атрымалася поўным разуменнем, то давядзецца прымяніць адміністратыўны ціск. Тады, думаецца, сітуацыя палепшыцца”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі