Вы тут

14 верасня па поўдні Беларусі будзе да +21

14 верасня будзе цёпла, месцамі пройдуць кароткачасовыя дажджы / БЕЛТА

У аўторак, 14 верасня, чакаецца воблачнае з праясненнямі надвор'е, паведамляе Белгідрамет. 

У асобных раёнах краіны пройдуць невялікія кароткачасовыя дажджы. Вецер будзе паўднёва-заходні, уначы слабы, удзень умераны. 

Тэрмометры ўначы пакажуць 6-12 вышэй за нуль, месцамі — 4-5 са знакам "плюс". Удзень будзе 14-19 цяпла, па поўдні краіны прагназуюць да +21. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.