139 чалавек прызнаны ў Беларусі палітзняволенымі ў лістападзе. Пра гэта паведамляе праваабарончы цэнтр "Вясна".
Абвінавачанні ў асноўным датычыліся распальвання сацыяльнай варожасці ў дачыненні да прадстаўнікоў улады, удзелу ў мірных сходах, абразы прадстаўнікоў улады, у тым ліку Аляксандра Лукашэнкі, сувязей з "экстрэмісцкімі фарміраваннямі", намераў далучыцца да ВСУ.
Агульная колькасць палітвязняў на сёння складае 1447 чалавек. Больш за 440 з іх вызвалены ў сувязі са змяненнем меры стрымання або ў сувязі са адбыццём пакарання.