13:53 Брусель адзначыць гадавіну сакавіцкіх падзей 2006 года ў Мінску

У Бруселі пройдзе шэраг мерапрыемстваў, прымеркаваных да гадавіны сакавіцкіх падзей 2006 года ў Мінску.

Як паведамляе прэс-служба размешчанага ў Бруселі офіса "За дэмакратычную Беларусь", мерапрыемствы "Мінск. Плошча Каліноўскага, сакавік-2006" праводзяцца пад патранажам дэлегацыі Еўрапарламента па супрацоўніцтве з нашай краінай.

15 сакавіка беларускі "Свабодны тэатр" пакажа два.

У гэты ж дзень адкрыецца выстава вядомага беларускага фатографа Андрэя Лянкевіча. У экспазіцыі будзе прадстаўлена фотахроніка сакавіцкіх падзей на Кастрычніцкай плошчы.

На выставе таксама можна будзе ўбачыць работы брытанскага фатографа Вінсента Мондзі і кіраўніка "Свабоднага тэатра" Мікалая Халезіна.

24 сакавіка адбудзецца паказ фільма Юрыя Хашчавацкага "Плошча" і канцэрт славацкай спявачкі Петры Джордан.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі