13:38 У Беларусі адбываюцца прарывы ў сетках водазабеспячэння і ацяплення

З-за моцных маразоў у Беларусі адбываюцца прарывы ў сетках водазабеспячэння і ацяплення.  Як паведаміў прэс-сакратар Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Віталь Навіцкі, за мінулыя суткі нязначныя прарывы ў сетках водазабеспячэння былі зафіксаваныя ў розных гарадах, у тым ліку ў сталіцы.

Так, учора дзевяць шматпавярховых дамоў па вуліцы Куйбышава заставаліся без гарачай вады.

З-за прарыву трубаправода таксама было адключана гарачае водазабеспячэнне ў Дзяржынску, дзе некалькі гадзін без гарачай вады заставаліся жыльцы пяці шматпавярховых дамоў, а таксама без ацяплення заставаліся шэраг адміністрацыйных будынкаў, што размешчаны ў раёне гарадскога парку: гатэль, музей, Дом культуры і друкарня.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі