13:32 Сустрэча прэзідэнтаў Беларусі і Украіны адбудзецца ў сакавіку

Сустрэча Аляксандра Лукашэнкі і Віктара Юшчанкі ў Кіеве адбудзецца ў сакавіку.
Пра гэта паведаміў амбасадар нашай краіны Валянцін Вялічка. Па яго словах, дакументы ўжо гатовы, але засталіся некаторыя пытанні.

Ён мяркуе, што на будучым тыдні будзе ўзгоднена канчатковая дата візіту. На мінулым тыдні ў сакратарыяце прэзідэнта Украіны ў якасці папярэдняй даты візіту Лукашэнкі называлі 26 лютага. Аднак сёння прадстаўнік сакратарыята Юшчанкі пацвердзіў, што ў гэтым месяцы арганізаваць візіт не ўдасца.

Паводле неафіцыйных звестак, сустрэча прэзідэнтаў адкладваецца з-за арганізацыйных праблем, звязаных з пераразмеркаваннем паўнамоцтваў ва ўкраінскім урадзе. У Кіеве нават пайшлі чуткі, што Лукашэнка наогул не збіраецца прыязджаць. Аднак беларускі амбасадар катэгарычна абвергнуў такую магчымасць.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі