13:30 Еўрасаюз працягне санкцыі супраць рэжыму яшчэ на год

Еўрасаюз працягне санкцыі супраць прадстаўнікоў беларускага рэжыму яшчэ на год.
Санкцыі, нагадаю, ўключаюць забарону ўезду на тэрыторыю Еўрасаюза і замарожванне банкаўскіх актываў.

“Санкцыі, якія павінны былі скончыцца 11 красавіка, будуць працягнуты яшчэ на год” - паведамілі “Еўрарадыё” крыніцы ў Брусэлі. Рашэнне яшчэ маюць зацвердзіць міністры замежных справаў Еўрасаюзу.

Чакаецца, што гэта адбудзецца ў панядзелак, 5 сакавіка. Уведзеныя год таму санкцыі былі адказам на прэзідэнцкія выбары 19 сакавіка, якія, на думку Еўрасаюза, не былі вольнымі і дэмакрытычнымі.

У “чорныя спісы” Еўрасаюза спачатку трапілі 37 асобаў, якія падазраюцца ў фальшаванні выбараў і пераследзе актывістаў, у тым ліку Аляксандар Лукашэнка і яго найбліжэйшыя супольнікі, міністры, афіцэры спецслужбаў, пракуроры, суддзі і старшыні мясцовых выбарчых камісій.

У кастрычніку да “чорных спісаў” дадалі чатырох асоб - двух суддзяў і двух пракурораў, замяшаных у пераслед аднаго з лідэраў апазіцыі, Аляксандра Казуліна, які цяпер у зняволенні.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі