13:25 Інтэрнэт-кавярні будуць працаваць "пад каўпаком"

У камп’ютарных клубах уводзіцца новы парадак кантролю за дзеянямі наведнікаў. Цяпер у кожнай Інтэрнэт-кавярні будзе весціся ўлік сайтаў, да якіх наведнікі атрымлівалі доступ.

Электронны часопіс даменных імёнаў павінен захоўвацца не менш за год. Пры неабходнасці гэтыя звесткі павінны перадавацца супрацоўнікам Камітэта дзяржбяспекі альбо Міністэрства ўнутраных справаў.

Калі ўладальнік кавярні западозрыць, што карыстальнік парушае закон, ён абавязаны паведаміць пра гэта ў праваахоўныя органы.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі