13:07 У Старых Дарогах у аварыі загінула 2-гадовае дзіця

У Старых Дарогах (Мінская вобласць) у выніку дарожна-транспартнага здарэння загінула двухгадовае дзіця. Увечары 12 сакавіка кіроўца грузавога аўтамабіля "ГАЗ" збіў ровар, на якім ехалі 22-гадовая дзяўчына і яе двухгадовая пляменніца, якая памерла на месцы здарэння.

Паводле інфармацыі ДАІ, за мінулыя суткі ў Беларусі адбылося восем дарожна-транспартных здарэнняў, у якіх загінулі тры чалавекі і сем атрымалі траўмы. За кіраванне аўтамабілем у стане алкагольнага ап'янення было затрымана 78 кіроўцаў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі