13 падлеткаў надыхаліся хлорам ў басейне і патрапілі ў лякарню ў Баранавічах

Басейн СДзЮШАР-4 у Баранавічах / mchs.gov.by
Басейн СДзЮШАР-4 у Баранавічах / mchs.gov.by

13 падлеткаў надыхаліся хлорам ў басейне і трапілі ў лякарню. Гэта здарылася днём 2 лістапада ў СДЮШАР-4 у Баранавічах.

Паведамленне аб атручанні дзяцей у басейне на вуліцы Брэсцкай у Баранавічах паступіла ў МНС у 15:26, ратавальнікі прыбылі на месца здарэння праз чатыры хвіліны. Яны высветлілі, што ў школе алімпійскага рэзерву ў той момант займалася група з 15 дзяцей ва ўзросце 13-14 гадоў. Раптам яны пачалі скардзіцца на цяжкасці дыхання і рэзь у горле.

Паводле папярэдняй інфармацыі, нехта змяшаў у тамбуры запаснога выхаду з басейна сродак для апрацоўкі вады і сродак для дэзынфекцыі, якія захоўваліся ў аднолькавых сініх каністрах. Гэта адбылося выпадкова. У вядры пачалася рэакцыя з вылучэннем пароў хлору, частка якіх трапіла ў памяшканне, дзе плавалі дзеці.

13 з 15 падлеткаў дастаўленыя ў педыятрычнае аддзяленне лякарні для назірання. Дактары паведамляюць, што жыццю дзяцей нішто не пагражае. Абставіны і прычыны таго, што здарылася высвятляюць спецыялісты.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі