У сераду ў Беларусі чакаецца мокры снег

У сераду ў Беларусі чакаецца мокры снег

Пераважна воблачнае надвор'е чакаецца ў Беларусі 14 лістапада, паведамляе Белгідрамет

Сіноптыкі прагназуюць ападкі ў выглядзе дажджу і мокрага снегу, месцамі моцныя ападкі, слабы галалёд. Па ўсходзе краіны чакаецца наліпанне мокрага снегу. Вецер будзе паўднёвы, днём з пераходам на паўночна-заходні ўмераны, уначы і зранку парывісты. 

Уначы тэмпература паветра будзе ў дыяпазоне -4...+2, па захадзе краіны прагназуецца 3-7 вышэй за нуль. Удзень чакаецца ад -2 па ўсходзе Беларусі да +9 па захадзе краіны.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі