13 красавіка ў Беларусі курс долара знізіўся, курс еўра вырас

13 красавіка ў Беларусі курс долара знізіўся, курс еўра вырас

У чацвер, 13 красавіка, на Беларускай валютна-фондавай біржы прайшлі чарговыя таргі. Па іх выніках Нацбанк вызначыў новыя курсы валют. Курс долара ЗША знізіўся — з 1,8912 да 1,8865 рубля, курс еўра вырас — з 2,0080 да 2,0087 рубля. За 100 расійскіх рублёў сёння даюць 3,3324 беларускага рубля (у сераду — 3,3306).

Беларускі рубель умацаваўся да кошыка валют на 0,04%.

Як паведамляла Еўрарадыё, у сераду, 12 красавіка, курс долара ЗША знізіўся — з 1,8966 да 1,8912 рубля, знізіўся і курс еўра — з 2,0085 да 2,0080 рубля.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі