12:45 У Мельбурне беларускія плаўцы заваявалі тры алімпійскія ліцэнзіі

На чэмпіянаце свету па водных відах спорта ў аўстралійскім Мельбурне беларускія спартоўцы заваявалі тры ліцэнзіі на ўдзел у Алімпійскіх гульнях’2008 у Пекіне. “БелТА” паведамляе пра гэта са спасылкай на крыніцы ў Міністэрства спорту і турызму. Спачатку Вадзім Каптур выканаў алімпійскі нарматыў у скачках з 10-метровай вышкі: ён заняў дзевятае месца.

Крыху пазней запаветны квіток у Пекін дастаўся Сяргею Кучмасаву, які трапіў у фінал у скачках з трохметровага трампліна.

Трэцяй алімпійскую пуцёўку зарабіла беларуская зборная па эстафетным плаванні 4х100 метраў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі