12:10 Беларускі цукар у бліжэйшыя дні пачне прадавацца ў Расіі

Беларускі цукар у самы бліжэйшы час будзе паступаць на тэрыторыю Расіі ў рэжыме вольнага гандлю. Пра гэта паведамілі ў Беларускай цукровай кампаніі. Па словах прадстаўнікоў кампаніі, дамова аб умовах паставак у Расію беларускага цукру ўступіла ў сілу з моманту падпісання - 23 сакавіка. Аднак, яшчэ неабходна правесці шэраг унутрыведамасных працэдур.

Як паведамлялася раней, па ўмовах дамовы Беларусь павінна больш чым удвая абмежаваць пастаўкі цукру ў Расію (у 2007 годзе аб'ёмам 180 тысяч тон, у 2008 годзе - 100 тысяч тон, для параўнання: у 2005 - 376 тысяч тон, у 2006 - 369 тысяч тон). Акрамя таго, дамовай адмяняецца мытны склад, праз які з лютага мінулага года беларускі цукар паступаў на тэрыторыю Расіі. Дамова будзе дзейнічаць на працягу двух гадоў, паведамляе “Інтэрфакс”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі