12:01 Лукашова выпусцілі на волю

На два гады ўмоўна з адтэрміноўкай выканання прысуду на два гады асуджаны грамадскі актывіст Канстанцін Лукашоў. Суд Ленінскага раёна сталіцы вырашыў спагнаць з яго 1 мільён рублёў на карысць пацярпелага міліцыянта.

 Лукашова абвінавацілі ў тым, што ў сакавіку мінулага году на сваім аўтамабілі ён наехаў на міліцыянта. Сам Канстанцін Лукашоў гэта адмаўляе, кажа, што на аўтамабілі дапамагаў уцякчы ад міліцыі свайму брату Вячаславу Сіўчыку. Вось што распавёў для нашага радыё адразу па вызваленні грамадскі актывіст:

 

Лукашоў: «Увесь працэс, які тычыўся мяне, ён нават не ўціскаўся ў рамкі цяперашняга заканадаўства, накіраванага на рэпрэсіі супраць грамадзян. Нават гэтых рамак не хапала, каб зрабіць нармалёвы прысуд.


Было зроблена ўсё, каб абмежаваць мяне ў грамадскай актыўнасці. І каб я больш не меў магчымасцті ўдзельнічаць у выбарах у Палату прадстаўнікоў. І ўвогуле, каб кожны раз хадзіў па вуліцы і глядзеў па баках, каб не атрымаць нават нейкае адміністрацыйнае папярэджанне».

 

Нагадаем, што Канстанцін Лукашоў правёў за кратамі два месяцы і адзін дзень.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі