Вы тут

12 верасня курс беларускага рубля адносна кошыка валют зноў вырас

БЕЛТА

Па выніках таргоў, якія прайшлі 12 верасня на Беларускай валютна-фондавай біржы, Нацбанк вызначыў новыя курсы валют. Курс беларускага рубля зноў вырас адносна ўсіх асноўных валют. 

Курс долара ЗША паменшаў — з 2,0845 да 2,0749 беларускага рубля. Курс еўра таксама панізіўся — з 2,2996 да 2,2857 беларускага рубля. Наніз ідзе і курс расійскай валюты: сёння за 100 расійскіх даюць 3,1817 беларускага рубля (у сераду — 3,1880).

Курс беларускага рубля да кошыка валют умацаваўся на 0,34%.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.