12 траўня долар патаннеў на 40 рублёў, еўра падаражэў на 40

У аўторак, 12 траўня, на Беларускай валютна-фондавай біржы адбыліся чарговыя валютныя таргі. Па іх выніках долар патаннеў на 40 рублёў — да 14 280, курс еўра вырас на 40 — да 16 030 рублёў. Курс расійскага рубля сёння не змяніўся і складае 281,5 беларускага рубля.  

Нагадаем, у панядзелак, 11 траўня, долар падаражэў на 40 рублёў — да 14 320, курс еўра знізіўся на 30 і складаў 15 990 рублёў. Таргоў па расійскім рублі не было, яго курс складаў 281,5 беларускага рубля.

Фота: Fotolia

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі