12 судоў ў Мінску: удзельнікаў акцыі на Дзень Волі штрафуюць

12 судоў ў Мінску: удзельнікаў акцыі на Дзень Волі штрафуюць

У чацвер, 28 красавіка, у Мінску ў судах Савецкага і Цэнтральнага раёна праходзяць суды над удзельнікамі дазволенай уладамі вулічнай акцыі на Дзень Волі. Апазіцыянераў абвінавачваюць у парушэнні парадку правядзення масавых мерапрыемстваў (арт. 23.34 КоАП), паколькі шэсце часткова праходзіла не па заяўленым маршруце. Па звестках праваабаронцаў, сёння мусіць адбыцца 12 судоў.

Як інфармуе сайт spring96.org, актывіста Аб'яднанай грамадзянскай партыі Мікалая Казлова аштрафавалі на 40 базавых велічынь (8 млн 400 тысяч рублёў), Максіма Вінярскага — на 35 базавых (7 млн 350 тысяч), Касю Людвіг — на 25 базавых (5 млн 250 тысяч рублёў), Яўгена Батуру — на 30 базавых (6 млн 300 тысяч). Суды працягваюцца. Анлайн, які робяць праваабаронцы, гл. тут.

12 судоў ў Мінску: удзельнікаў акцыі на Дзень Волі штрафуюць

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі