12 беларускіх кантрабандыстаў паўтара года перапраўлялі цыгарэты ў Латвію

12 беларускіх кантрабандыстаў паўтара года перапраўлялі цыгарэты ў Латвію

Прэс-служба МУС паведамляе пра перакрыццё кантрабанднага каналу пастаўкі беларускіх цыгарэтаў у Латвію.

У крымінальны бізнэс былі ўцягнутыя 12 жыхароў Віцебшчыны — шасцёра з Мёраў і Мёрскага раёна, два вясцоўцы з Верхнядзвінскага раёна, тры ўрадэжнцы Полацка. Адзін з палачан — дырэктар прыватнага сэрвіснага ўнітарнага прадпрыемства. Астатнія фігуранты афіцыйна нідзе не працуюць.

Кантрабандная група дзейнічала паўтара года — з чэрвеня 2015-га па студзень 2017 года. За гэты час яны незаконна пераправілі па чыгунцы ў Латвію 39,7 тысяч пачкаў беларускіх цыгарэт. Агульная сума грузу склала 37,3 тыс. рублёў.

Кантрабандысты не баяліся дзейнічаць у экстрэмальных умовах. Некалькі чалавек проста падчас руху заскоквалі ў вагоны з вугалем беларускіх грузавых цягнікоў, якія ішлі ў Латвію. Там яны закопвалі ў вугаль скрынкі з цыгарэтамі, а затым саскоквалі з цягніка. Ва ўмоўленым месцы іх падбіраў супольнік на машыне. Якраз падчас адной з такіх рызыкоўных вылазак міліцыянты і ўзялі з доказамі злачынства адразу трох мужчын. Пазней былі затрыманыя і астатнія фігуранты. 

Галоўнае следчае ўпраўленне цэнтральнага апарата Следчага камітэта пачало крымінальную справу за кантрабанду (незаконнае перамяшчэнне тавараў праз мытную мяжу). Затрыманых узялі пад варту.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі