11:31 Беларусь абмяжуе імпарт з Украіны

Беларусь мае намер абмежаваць імпарт украінскіх тавараў у адказ на рашэнне афіцыйнага Кіева увесці абмежаванне на ўвоз беларускага штучнага меха і ворсавага палатна. Беларускі бок лічыць, што рашэнне ўкраінскага боку “неабгрунтавана перакрывае рэзідэнтам Рэспублікі Беларусь шлях на рынак Украіны”, паведамляе ўкраінскі сайт “ОбКом”.

У МЗС Беларусі пакуль не вызначыліся, у дачыненні якіх украінскіх тавараў будуць уведзеныя абмежавальныя меры. Іх прыкладны пералік будзе абвешчаны ў бліжэйшы час.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі