11:30 Крэдыты ў Беларусі стануць таннець

З красавіка Нацбанк рэкамендуе беларускім банкам крэдыты ў беларускіх рублях выдаваць не больш чым пад 14% гадавых. Такі адсодак устанаўліваецца па схеме: стаўка рэфінансавання (цяпер 11% плюс максімум 3%.
Гэта азначае, што адзін рублёвы крэдыт, напрыклад спажывецкі, банк можа выдаваць пад 16% гадавых, а іншы, напрыклад, на жыллё, пад 12%. Падобныя рэкамендацыі ў краіне ўжо працавалі, але ў пачатку гэтага года іх адмянілі. У лютым сярэдняя стаўка была 14,4%. Зараз крэдыты ізноў павінны патаннець.

Дарэчы, па прагнозах Нацбанка, да канца года адсодкі па крэдытах стануць яшчэ ніжэй. Стаўка рэфінансавання да зімы павінна зменшыцца да 7 - 9%. А гэта ў сваю чаргу прывядзе да зніжэння рублёвых крэдытаў да канца года у сярэднім да 10 - 12%.


Паведамляе “Комсомольская правда в Беларуси”

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі