11 траўня ў Беларусі прагназуюць дажджы і мокры снег

11 траўня ў Беларусі прагназуюць дажджы і мокры снег

11 траўня ў Беларусі чакаецца воблачнае з праясненямі надвор'е. Пра гэта агенцтву БЕЛТА паведамілі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

Уначы пройдуць ападкі, днём на большай частцы тэрыторыі чакаюцца кароткачасовыя ападкі ў выглядзе дажджу і мокрага снегу. Уначы і зранку па поўначы будзе слабы галалёд. Вецер прагназуецца паўднёва-заходні, днём з пераходам на паўночна-заходні 4-9 метраў за секунду, у асобных раёнах магчымыя парывы ​​да 14 метраў за секунду.

Тэмпература паветра ўначы прагназуецца ад 3 градусаў марозу да 3 градусаў цяпла, удзень — +5...+10 градусаў. Па паўднёвым захадзе ўначы будзе 4-5 вышэй за нуль, удзень — 11-12 са знакам "плюс".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі